Па трасе Мінск — Магілёў пасля гадзіны ночы яшчэ былі выстаўленыя тры блокпасты з узброенымі міліцыянтамі. Таксама супрацоўнікі ДАІ дзяжураць на вуліцах начнога Магілёва, паведамляе Радыё Свабода.

Месца, дзе было знойдзена цела забітага міліцыянта, ачэпленае. Гэта лес непадалёк ад скрыжавання аб'язной дарогі вакол Магілёва і шашы на Шклоў. Сюды прыехала перасоўная крыміналістычная лабараторыя. Тут жа ўсталяваная аварыйная асьвятляльная мачта.

«Пра акалічнасьці расказваць вельмі рана, — паведаміла Юлія Ганчарова, афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта. — Вядуцца актыўныя дзеянні па аглядзе месца здарэння. Яшчэ ўсталёўваецца карціна таго, як усё адбылося».

«Зараз вельмі рана рабіць высновы, пакуль не будуць затрыманыя [падазраваныя] у гэтым забойстве», — дадала Ганчарова.

Падазраваныя ў забойстве перамяшчаліся на чорным аўтамабілі Волга на расійскіх нумарах. Таксама з'яўлялася інфармацыя пра затрыманні людзей, якія перамяшчаліся на чорных «Волгах» з расейскімі нумарамі. Юлія Ганчарова патлумачыла, што затрыманьні праходзяць у рамках аператыўных мерапрыемстваў.

«Затрыманьні могуць быць паўсюль», — удакладніла яна.

У Магілёве невядомыя на расійскіх нумарах выкралі і забілі 23-гадовага інспектара ДАІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0