17.05.2019 / 09:10

Паплечнік Статкевіча Спарыш саркастычна пра забойства даішніка: «Трагедыя стагоддзя. Забілі «мусара» 58

Генеральны сакратар незарэгістраванай партыі «Народная Грамада», якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч, Сяргей Спарыш адрэагаваў саркастычным пастом у фэйсбуку на смерць 22-гадова супрацоўніка ДАІ з Магілёва.

Сяргей Спарыш. Фота tut.by.

«Трагедыя стагоддзя. Забілі мусара. Ён мог спакойна рабаваць і душыць, душыць і рабаваць — да ранняй пенсіі.

На пенсіі, гадоў з сарака, ён піў бы ў вясновым лесе бярозавы спрайт. А звычайныя, класава няблізкія людзі працягвалі б гарбаціцца на заводах і будоўлях, у бальніцах і школах, спачатку да 65 гадоў, потым да 70, потым да 80.

І наогул, пенсіі для ўсякіх рабацяг пара б ужо адмяніць. І стыпендыі для студэнтаў. І навошта нам столькі бальніц? А школы? Вы ўяўляеце, колькі грошай дзяржава марнуе на тое, каб навучыць грамаце ўсіх гэтых саплякоў? Мусароў карміць няма чым, а вы тут гэта вось усё, гарадавым вас у вуха!

Эх, бяда, што мусара забілі. Давайце разам яму паспачуваем», — напісаў Спарыш.

Такі допіс выклікаў абсалютна негатыўную рэакцыю карыстальнікаў сацсетак, многія адпісваюцца пасля такога ад Спарыша.

ЗП

208
Белачупакабра / Адказаць
17.05.2019 / 09:12
Мае рацыю
148
мясцовы2 / Адказаць
17.05.2019 / 09:13
не здзіўлены, што такія гуртуюцца вакол статкевіча
107
Гультай. / Адказаць
17.05.2019 / 09:25
Для меня, што Статкевiч, што яго Спарышы гэта нейкая недакалыханасьць беларускай "палiтыкi".
Паказаць усе каментары/ 58 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру