Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па арганізацыі і правядзенні маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі, паведамляе БелТА

«Сёння нам неабходна абмеркаваць шэраг пытанняў, звязаных з парламенцкімі выбарамі, а таксама разгледзець гатоўнасць мясцовых органаў улады да iх правядзення. Выбары прапануецца правесці ў лістападзе гэтага года. З аптымальнымі датамі мы вызначымся ў хуткім часе. Гэта азначае, што асноўныя перадвыбарчыя мерапрыемствы, прадугледжаныя заканадаўствам, павінны пачацца ўжо ў жніўні», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, трэба папярэдне вырашыць усе арганізацыйныя пытанні, каб у перыяд актыўнай выбарчай кампаніі забяспечыць спакойную абстаноўку для свабоднага волевыяўлення беларускага народа.

«Патрабаванні да правядзення выбарчай кампаніі нязменныя. Гэта павінны быць сумленныя, справядлівыя выбары, без надуманых абмежаванняў, каб ні ў кога не было сумневаў у іх легітымнасьці», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0