У Вярхоўнай Радзе развалілася кааліцыя «Еўрапейская Украіна», абвясціў на ранішнім пасяджэнні спікер Андрэй Парубій.

Па законе, нагадаў Парубій, «на працягу аднаго месяца з сённяшняга дня, з дня спынення дзейнасці кааліцыі ў Вярхоўнай Радзе, павінна быць сфарміравана новая кааліцыя».

Да гэтага моманту парламент не можа быць распушчаны.

Кааліцыя дэпутацкіх фракцый «Еўрапейская Украіна» была створана 27 лістапада 2014 года. У яе склад увайшлі фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі», «Народнага фронту», суполкі «Самапомач», Радыкальнай партыі Алега Ляшко і «Бацькаўшчына» (усяго ў складзе было 302 дэпутаты). Пазней фракцыі «Самапомачы», Радыкальнай партыі і «Бацькаўшчыны» заявілі аб выхадзе з кааліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0