«Наша Ніва» звязалася з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Магілёва Ігарам Марзалюком.
У гэтым горадзе ўчора адбылося жудаснае здарэнне з выкраданнем і забойствам 22-гадовага інспектара ДАІ.
Праўда, пагаварыць з Марзалюком не выйшла: спадар Ігар быў маласлоўны і ледзь стрымліваў эмоцыі.
«Я смуткую па гэтым хлопцы [стрымліваецца]. Я яго ведаў асабіста. Афіцэр выканаў свой абавязак. Тыя, хто яго забіў, павінны панесці пакаранне, гэта адзіная пазіцыя, якая можа быць», — сказаў ён.