Следства выявіла ўвесь ланцужок арганізатараў, выканаўцаў і заказчыкаў забойства былога кіраўніка т.зв. «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Аляксандра Захарчанкі ў жніўні мінулага года. Пра гэта паведамляе «РІА Навіны» са спасылкай на дзейнага кіраўніка «рэспублікі» Дзяніса Пушыліна.

«Устаноўлена схема аперацыі ў плане яе падрыхтоўкі і рэалізацыі. Устаноўлена схема перамяшчэння элементаў выбуховых прыстасаванняў. Таксама ёсць разуменне, як інструктавалі выканаўцы», — сказаў ён.

Па словах кіраўніка рэспублікі, сярод заказчыкаў ёсць «вельмі высокапастаўленыя» грамадзяне Украіны, а таксама грамадзяне іншых краін, якія, сцвярджае ён, аказваюць падтрымку Кіеву. Пушылін адмовіўся называць канкрэтныя прозвішчы, паколькі яшчэ не ўсе затрыманыя. На дадзены момант адна з груп, якія маюць дачыненне да забойства Захарчанкі, затрыманая, паведаміў ён, ня прыводзячы якіх-небудзь падрабязнасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0