17.05.2019 / 18:06

Цыганскі барон з Магілёва: Падазраванага ў забойстве даішніка затрымалі — і ён не цыган. СК абвяргае 7

Леанід Казіміраў, які выконвае функцыі цыганскага барона ў Магілёве, паведаміў «Нашай Ніве», што, па яго інфармацыі, забойца інспектара ДАІ Яўгена Патаповіча затрыманы міліцыяй.

Леанід Казіміраў, фота Надзеі Бужан

Казміраў сказаў, што пакуль не ведае дэталяў: ані падрабязнасцяў затрымання, ані нацыянальнасць, ані грамадзянства злачынцы. Па яго словах, адзінае, што дакладна вядома — забойца не з цыганскай дыяспары.

Нагадаем, 23-гадовы інспектар ДПС Яўген Патаповіч знік у Магілёве ўвечары 16 мая. Пазней яго знайшлі забітым у лесе. Па ўсёй краіне міліцыя шукала чорную «Волгу» на расійскіх нумарах, паведамлялася, што інспектар сеў у яе і больш яго жывым ніхто не бачыў. Па папярэдняй версіі, у машыне было трое ці то цыганоў, ці то каўказцаў.

«Наша Ніва» пакуль не атрымала пацверджання інфармацыі ад Следчага камітэта, ні ад магілёўскай міліцыі.

«У цяперашні час у мяне няма такой інфармацыі», адказаў прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.

NN.by

7
фелікс / Адказаць
17.05.2019 / 18:17
Відаць, пачынаюцца казкі Венскага леса.
11
БРСМ / Адказаць
17.05.2019 / 18:31
Памятаеце, як у нас расследавалі выбухі 2008 года, калі бомба была закладзена ў пакет з-пад соку? Правільна: трымалі пад вартай кіраўніцтва фірмы - імпарцёра соку. Так і зараз: спыняюць па ўсёй краіне чорныя "Волгі". Нейкі ідыёт ездзіў бы на такой машыне праз суткі пасля гучнага забойства? Пінкертоны...
37
Юстын / Адказаць
17.05.2019 / 18:39
Няўжо напісаў заяву перад затрыманнем " прашу не лічыць мяне больш ромалам"?
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру