Насамрэч, блог вядуць унучкі пенсіянеркі.

«Мы з самага дзяцінства запісвалі яе выказванні на паперы, пісалі размовы з ёй на дыктафон, таму што кайфуем ад гэтага», — тлумачаць дзяўчаты.

Зняць відэа з бабуляй Юля і Віка хацелі даўно, але ўсё ніяк не даходзілі рукі. Стымулам пачаць стала тое, што ролік, дзе Зінаіда Мікалаеўна ўпершыню каштуе сушы, зняты для ютуб-канала «Глядзі, ежа!», набраў мільён праглядаў.

«І вы самі можаце запэўніцца, што справа не ў сцэнарыі і плане, а менавіта ў нашай артыстычнай бабулі!» — пішуць унучкі.

У роліках невысокая бабуля — яе рост усяго 140 см — пагаджаецца на розныя эксперыменты. Упершыню спрабуе ежу ў рэстаране («Дык гэта дзіцячае харчаванне?»), тусіць у бары, наведвае салон прыгажосці, апрабоўвае масажнае крэсла і проста дзеліцца жыццёвай мудрасцю. Ну і працуе на агародзе — куды ж без гэтага.

Унучкі кажуць, што ўсе відэа — не пастановачныя. Яны з бабуляй проста весела бавяць час.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?