Замежнікам і асобам без грамадзянства ў Беларусі могуць дазволіць афармляць ва ўласнасць або пажыццёвае спадчыннае валоданне зямельныя ўчасткі і іх долі. Гэта прадугледжана праектам закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі», які напярэдадні дэпутаты прынялі ў першым чытанні, паведамляе БелТА.

Цяпер праблемнымі застаюцца сітуацыі, калі маёмасць, у тым ліку зямельныя ўчасткі, пераходзяць ва ўласнасць або пажыццёвае спадчыннае валоданне адначасова грамадзяніну Беларусі і замежніку або асобе без грамадзянства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0