Абраны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў украінцаў далучыцца да шэсця з Марыінскага парку ў Вярхоўную Раду, дзе яго прывядуць да прысягі.

«Я запрашаю ўсіх жадаючых раніцай 20 мая ў Марыінскі парк, адкуль я адпраўлюся ў Вярхоўную Раду. Там жа на вялікіх экранах вы зможаце ўбачыць маю клятву вам. Буду адчуваць, што вы побач», — напісаў ён у Facebook.

Зяленскі адзначыў, што хацеў бы прынесці прэзідэнцкую прысягу перад усімі ўкраінцамі, аднак па рэгламенце вымушаны гэта рабіць у зале Вярхоўнай Рады.

Інаўгурацыя Зяленскага адбудзецца ў панядзелак, 20 мая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0