17.05.2019 / 22:24

За ноч у Лунінцы выпала больш за месячную норму ападкаў 2

Як паведамілі Медыя-Палессю на Палескай метэастанцыі, у ноч на 17 мая выпаў 71 мм ападкаў. Пры гэтым норма за месяц — 57 мм.

Усяго ж з пачатку мая паводле Палескай метэастанцыі выпала 151,6 мм ападкаў.

Для многіх жыхароў Лунінеччыны начны дождж прынёс нямала клопатаў: падтопленыя вуліцы, двары, агароды.

Пакуль што прагнозы сіноптыкаў не вельмі суцяшальныя. У найбліжэйшыя суткі зноў чакаюцца дажджы.

1
Алесь / Адказаць
18.05.2019 / 08:13
У блiжэйшыя днi цепла. Так што будуць з клубнiцамi. А палескай прыродзе, якая гадамi дажджоу ды снегу недаатрымлiвала, гэтая залева лiшняй не будзе.
1
Жвір / Адказаць
18.05.2019 / 08:45
Ujaūliaju, jak radujecca ūsia taja zielieņ naūkol... :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру