Аўстрыйскі прэм'ер Курц выключае магчымасць далейшага супрацоўніцтва з віцэ-канцлерам Штрахе, што прадстаўляе Партыю свабоды. Віцэ-канцлер падаў у адстаўку.

Пры гэтым ёсць варыянт, што кааліцыя ўсё роўна будзе захавана, а Штрахе на пасадзе намесніка канцлера заменіць іншы прадстаўнік партыі. Гаворка можа ісці пра міністра транспарту Ноберта Хофера, які лічыцца правай рукой лідара Партыі свабоды.

У 2016 годзе Хофер ледзь не выйграў прэзідэнцкія выбары ў Аўстрыі, аднак у другім туры саступіў Аляксандру Ван дэр Белену.

Палітычны крызіс у Аўстрыі пачаўся пасля таго, як нямецкія Suddeutsche Zeitung і Spiegel апублікавалі відэазапіс, зроблены ў ліпені 2017 года. На ім Штрахе і яго памочнік Ёхан Гудэнус правялі на Ібіцы перамовы з нібыта пляменніцай расійскага алігарха. Яна заявіла ім пра жаданне купіць 50% акцый уплывовай аўстрыйскай газеты Kronen Zeitung. Пры ўдалым зыходзе здзелкі яна нібыта паабяцала ім дапамогу на парламенцкіх выбарах у кастрычніку 2017 года, а наўзамен палітыкі паабяцалі яе сям'і доступ да дзяржаўных кантрактаў.

Чытайце таксама: Віцэ-канцлеру Аўстрыі прапаноўвала грошы «багатая расіянка» ўзамен на дзяржзаказы ВІДЭА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0