18.05.2019 / 15:23

У Вільні загінула студэнтка з Беларусі 12

У ноч на суботу ў Вільні ў студэнцкім гарадку загінула 19-гадовая дзяўчына, піша Delfi. Гэта грамадзянка Беларусі, якая вучылася ў Літве ў ЕГУ і жыла ў студэнцкім інтэрнаце. Універсітэт паведамляе, што гаворка ідзе пра студэнтку 2 курса праграмы «Медыя і камунікацыя» Вікторыю Грынкевіч.

Фота: Delfi.

Паліцыя паведамляе, што 18 мая, у 0.45 у Вільні, на алеі Саўляцякё, каля дома знайшлі цела дзяўчыны.

Падазраюць, што яна выпала з балкона на 10-м паверсе. Ёсць меркаванне, што 19-гадовая дзяўчына спрабавала забрацца на край балкона, страціла раўнавагу і звалілася.

Відавочцы распавялі, што гэта не самагубства. Па іх словах, яна вырашыла паказаць сваю смеласць, устала на табурэтку — з яе на край балкона, аднак не ўтрымалася і ўпала.

Высветлілася, што перад гэтым дзяўчына піла віно.

Калі на месца здарэння прыехалі лекары, сэрца дзяўчыны яшчэ білася. Паўгадзіны лекары змагаліся за яе жыццё, але марна.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

125
фелікс / Адказаць
18.05.2019 / 15:21
Не едзьце ні якія ЕГУ. Заставайцеся і змагайцеся за свой дабрабыт у Беларусі.
65
Satan / Адказаць
18.05.2019 / 15:32
фелікс,в ЕГУ конечно не стоит ехать. Шило на мыло менять. Едьте в Австралию, нечего здесь делать.
19
меркаванне / Адказаць
18.05.2019 / 15:40
фелікс, хай змагаюцца бацькі моладзі, якія сваёй памяркоўнасцю ці абыякавасцю не перашкаджалі ўсталяванню саўхознай дыктатуры, а таксама хітраж-я іх бабулі з дзядулямі, якія за сваё прымітыўные існаванне, выбралі для сваіх унукаў адсталае і бесперспектыўнае жыццё з марыянеткай краіны агрэсара. 
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру