18.05.2019 / 16:01

Унук забітага міністра Захаранкі хоча служыць у нямецкай паліцыі 9

20 гадоў таму ў Мінску знік экс-міністр унутраных спраў Юрый Захаранка. Сям'я Юрыя Захаранкі амаль 20 гадоў жыве ў Нямеччыне — жонка і дзве дачкі папрасілі там палітычнага прытулку. «Народная Воля» паразмаўляла са старэйшай дачкой забітага міністра — Аленай. Жанчына расказала, як іх сям'я ўладкавалася ў чужой краіне, у горадзе Мюнстэр (Германія).

Алена распавяла, што працуе ў ювелірнай краме і мае сціплы даход — 1300 еўра. 615 яна аддае на кватэру, тое, што застаецца — на жыццё з 20-гадовым сынам Кірылам, які цяпер заканчвае школу і хоча стаць паліцэйскім. Алена і Кірыл маюць нямецкі пашпарт.

Сястра Алены, Юлія, не працуе. Дачка Захаранкі адзначае, што ў Нямеччыне вельмі складана знайсці працу нават мясцовым, не кажучы ўжо пра мігрантаў і ўцекачоў.

Жонка Юрыя Захаранкі — Вольга Барысаўна — датэрмінова з-за праблем са здароўем выйшла на пенсію. Ёй не залічылі працоўны стаж, і яна атрымлівае мінімальную пенсію ў Германіі. Пасля платы за кватэру і электрычнасць у яе на жыццё застаецца 350 еўра. Жыве Вольга Барысаўна недалёка ад дачкі, у асобнай кватэры.

Жонка і малодшая дачка Юрыя Захаранкі нямецкага пашпарта не маюць.

Марына Коктыш, Народная Воля

6
счётчик Гейгера / Адказаць
18.05.2019 / 16:14
 Так сложилась история... Семьи настоящих Героев Беларуси живут очень скромно, зато разного рода "прывтасаванцы и грантососы" и воспитанники  Отбеливателя М. чуствуют себя прекрасно... Такова Беларусь.
PS/ вспомним одно из немногих интервью Ю. Захаренко : Конституцию и Законы Республики Беларусь я нарушать не буду и не буду выполнять приказы напрвленные против этого ( приблизительно так, точно в фильмах на известных порталах).
3
Туш / Адказаць
18.05.2019 / 16:15
Няхай служыць, калі лёс так склаўся. Дакладней, калі лёс цэлай сям'і так склалі ўлады РБ.
6
Ян Севярын Бакей / Адказаць
18.05.2019 / 16:23
што ж, хай Германія і мачыха, ды , відаць, больш ласкавая да Захаранкавай сям'і, чым нібыта родная - советская Белоруссія...  Стане Кірыл натуральным немцам, дзеці-унукі яго і ведаць забудуць, адкуль быў прапрадзед, горка, але справядліва. Даслужыцца, магчыма, да міністра,( дапамажы яму. Маці Божая Вастрабрамская і ўсе сьвятыя ды пакутнікі зямлі беларускай),будзе мець павагу і пашану, ня тое. што тут...

Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру