18.05.2019 / 17:51

Аказалася, што Google сочыць за пакупкамі карыстальнікаў праз Gmail 3

Google захоўвае пакупкі карыстальнікаў у інтэрнэце з дапамогай электроннай пошты, на якую прыходзяць пацверджанні аб аплаце паслуг і тавараў, піша Cnet.

Google захоўвае інфармацыю аб пакупках карыстальнікаў дзякуючы паведамленням-пацверджанням, якія прыходзяць на электронную пошту Gmail.

Паглядзець гісторыю сваіх пакупак за апошнія 5 гадоў можна па гэтай спасылцы. У кампаніі заяўляюць, што гэтая інфармацыя даступная толькі карыстальнікам, якім належаць пакупкі, і, у выпадку чаго, яе можна выдаліць.

Для гэтага трэба націснуць на пакупку, затым запытаць інфармацыю пра яе, і адкрыць ліст пацверджання на Gmail, з дапамогай якога Google і дадаў куплю ў спіс. Выдаліўшы ліст — вы выдаляеце інфармацыю аб куплі.

«Мы не выкарыстоўваем ніякай інфармацыі з вашых паведамленняў Gmail для таго, каб паказваць вам рэкламу. Гэта тычыцца квітанцый і пацверджанняў па электроннай пошце, паказаных на старонцы куплі», — адзначылі ў Google.

0
Матёрый / Адказаць
18.05.2019 / 18:08
Бывает. Главно что про гайца перестали писать. Все следят друг за другом.
2
Небарака / Адказаць
18.05.2019 / 20:43
Піша, што ў мяне 0 пакупак. Гэта няпраўда. Дарэчы, там жа яшчэ сочыць за браніраваннямі гатэляў і транспарту. Але вельмі шкада, што не за ўсімі. Напрыклад, перавозчыкаў busfor і ecolines не разумее. Спадзяюся, хутка пачнуць сачыць больш пільна.
0
Жвір / Адказаць
19.05.2019 / 11:11
Dziaržava taksama sočyc`... U tym liku i praz raznamaistyja dyskaūntnyja kartki. Pry afarmlieņni takich kartak fiksujucca asabistyja danyja, i heta daje mahčymasc` ("kamu treba") atrymlivac` infarmacyju ( dy miec` ujaūlieņnie) ab vydatkach šerahovaha čalavieka... Liudzi ž zboļšaha atavarvajucca ū adnych i tych ža handliovych sietkach... Kaniečnie ž, nia toļki tam, alie z dapamohaj adpaviednych kaeficyjentaū "chto treba" viedaje siarednija vydatki čalavieka, i moža adsačyc` skrytaha "tuniejadca", aļbo lievyja prybytki... :)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру