19.05.2019 / 16:52

У Паўднёвай Афрыцы невядомы ўдарыў Шварцэнэгера нагой у спіну ВІДЭА 18

У Паўднёвай Афрыцы на амерыканскага акцёра і экс-губернатара Каліфорніі Арнольда Шварцэнэгера напаў невядомы.

Акцёр прысутнічаў на дзіцячых спаборніцтвах па скачках са скакалкай. Ён пачаў здымаць відэа з дзецьмі. У гэты час да яго спрабаваў падысці невядомы мужчына, аднак ахова не пускала яго.

Праз некаторы час зламыснік падбег з разгону да Шварцэнэгера і ўдарыў яго нагамі ў спіну. Акцёр упаў. Ахова затрымала нападніка.

Пазней у Twitter акцёр падзякаваў усім за турботу.

«Дзякуй за хваляванні, але турбавацца няма пра што. Я думаў, што мяне штурхае натоўп, што часта здараецца. Я толькі зразумеў, што мяне ўдарылі, калі ўбачыў відэа», — паведаміў акцёр.

0
фелікс / Адказаць
18.05.2019 / 20:08
спаборніцтвах па скачках са качалкай https://nn.by/?c=ar&i=230683

63
Василиса / Адказаць
18.05.2019 / 21:08
И што тут незвычайнага?
18
Туш / Адказаць
18.05.2019 / 21:46
Хацелі высветліць, ці Арні не робат.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру