На цырымоніі інаўгурацыі новаабранага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага чакаюцца лідары пяці краін. Пра гэта напісала прэс-сакратарка МЗС Украіны Кацярына Зелянко ў Twitter.

Паводле яе слоў, на цырымонію запрасілі прэзідэнтаў Латвіі, Літвы, Эстоніі, Грузіі і Венгрыі.

Таксама чакаюцца міністр энергетыкі ЗША, міністр абароны Канады, французскі міністр па пытаннях Еўропы, кіраўнік МЗС Польшчы, віцэ-прэзідэнт Турцыі, прэм'ер-міністр Малдовы, кіраўнік парламента Азербайджана, а таксама віцэ-прэм'еры Беларусі, Румыніі, Балгарыі і Славакіі.

Яна дадала, што запрашэнні на інаўгурацыю атрымалі яшчэ больш за 40 «іншых высокіх прадстаўнікоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0