18.05.2019 / 21:01

Сышла ў адстаўку першая намесніца міністра прыроды — гэта жонка «гранатамётчыка» Кучынскага 9

Ію Малкіну вызвалілі ад пасады першага намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў сувязі з завяршэннем дзеяння кантракта. Адпаведнае рашэнне прадугледжана пастановай Савета Міністраў.

Яна — жонка Віктара Кучынскага. Былы паплечнік Аляксандра Лукашэнкі ў свой час праславіўся тым, што сабраўся з гранатамётам у руках абараняць кіраўніка дзяржавы. Малкіна нарадзілася ў вёсцы Старое Раматова Маларыцкага раёна ў сям'і вайскоўца.

Ія Малкіна скончыла юрыдычны факультэт БДУ (1997), а таксама Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (2000). Працавала ў Дэпартаменце гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, у Міністэрстве сельскай гаспадаркі. З мая 2014 — першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў.

Чытайце таксама: Міністэрства прыродных рэсурсаў можа ўзначаліць самая стыльная чыноўніца — жонка «гранатамётчыка» Кучынскага ФОТЫ

3
фелікс / Адказаць
19.05.2019 / 01:27
Не працягнулі кантракт. Багата парушэнняў было у ахове прыроды падчас яе працы.
2
даведка / Адказаць
19.05.2019 / 01:40
Измените заголовок - она не ушла в отставку, а была уволена в связи с истечением контракта.
0
Лях / Адказаць
19.05.2019 / 03:49
Муж гранатаметчык i жонка Iя-куляметчыца
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру