Экс-мэр Нью-Ёрка, асабісты адвакат прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Рудольф Джуліяні заявіў, што ўкраінскі алігарх Ігар Каламойскі пагражаў амерыканцам.
Пра гэта ён напісаў у Twitter.
«Як толькі ён вярнуўся, ён пагражаў двум амерыканскім грамадзянам. Прадстаўнікі Каламойскага і ворагі прэзідэнта Трампа кансультуюць новаабранага прэзідэнта. Ці будзе ён арыштаваны?», — напісаў Джуліяні.