19.05.2019 / 02:02

На Еўрабачанні перамаглі Нідэрланды. Зена стала перадапошняй ВІДЭА 11

Данкан Лоўрэнс. Фота: Martin Fjellanger, EuroVisionary.

У Тэль-Авіве прайшоў гранд-фінал міжнароднага песеннага конкурсу Еўрабачанне 2019. Пераможцам на ім стаў Данкан Лоўрэнс з Нідэрландаў.

Зена прынесла Беларусі 25-ю пазіцыю і стала перадапошняй. Падчас фіналу песеннага конкурсу Еўрабачанне традыцыйна выступілі ўдзельнікі з першага і другога паўфіналаў, а таксама прадстаўнікі краінаў «вялікай пяцёркі» і ўдзельнік краіны, якая прымае песенны конкурс — Ізраіля. Такім чынам, у фінале гледачы і журы ўбачылі 26 нумароў удзельнікаў Еўрабачання 2019.

Фінал Еўрабачання, гэтак жа як і абодва паўфіналы 14 і 16 мая, прайшоў у Ізраільскім цэнтры гандлёвых кірмашоў і выстаў — EXPO Tel Aviv.

0
Aliaksei / Адказаць
19.05.2019 / 02:08
Сена :)
3
Небарака / Адказаць
19.05.2019 / 02:13
а вы ў яе верылі.
3
Юджын / Адказаць
19.05.2019 / 02:42
Справядлівы вынік Зены.
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру