19.05.2019 / 09:32

Пераможца «Еўрабачання» Дункан Лоўрэнс распавёў пра прычыны свайго поспеху 8

Фота: Martin Fjellanger, Eurovision Norway, EuroVisionary

На прэс-канферэнцыі па выніках конкурсу «Еўрабачанне-2019» пераможца Дункан Лоўрэнс, які прадстаўляў Нідэрланды, распавёў пра прычыны перамогі ў конкурсе, піша ТАСС.

«Я думаю, сакрэт у тым, каб не мець сакрэтаў, быць адкрытым, быць сабой і займацца музыкай», — прызнаўся Лоўрэнс. Ён падкрэсліў, што не ведае, чаму гледачы Еўрабачання актыўна галасавалі за яго. Ён выказаў надзею, што іх натхнілі яго музыка, вершы і гісторыя песні.

Напярэдадні, 18 мая падчас прэс-канферэнцыі, Лоўрэнс заявіў пра сваю бісэксуальнасць, піша Лента.ру.

«Я больш чым проста артыст — я чалавек, я жывая істота, я бісэксуал, я музыкант, я адстойваю гэта. І я ганаруся тым, што ў мяне ёсць магчымасць паказаць, хто я насамрэч», — распавёў ён.

Фінал конкурсу, у якім ўдзельнічалі 26 краін, прайшоў у Тэль-Авіве 18 мая 2019 года. Прадстаўніца Беларусі Zena (Зінаіда Купрыяновіч) заняла 25-е месца.

24
юзік / Адказаць
19.05.2019 / 10:38
Вось і раскрылася прычына посьпеху - бісэксуал. Нармальнаму чалавеку ўжо не прабіцца...
21
odin / Адказаць
19.05.2019 / 10:56
Когда устроители поймут, что конкурс политичный и собирают туда певцов лузеров со всей Европы, а ещё что бы тебя заметили надо такие сапоги надеть на «мужыка» желательно с бородой и что бы он признался , что он гей и тут как пойдёт прям полетит победа, потому что голосуют такие же.
25
БРСМ / Адказаць
19.05.2019 / 11:24
ЦІкава, ці будуць калі ізноў не вычварэнцы перамагаць на Еўрабачанні?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру