19.05.2019 / 10:04

ЮНЕСКА плануе стварыць максімальна поўны пералік карэнных моў 3

Штаб-кватэра ЮНЕСКА ў Парыжы. Фота: Albertus teolog, wikimedia.org

«Усяго ў свеце паміж пяццю і шасцю тысячамі карэнных моў. Мы ў ЮНЕСКА робім, калі заўгодна, інвентарызацыю гэтых моў», — распавёў ria.ru кіраўнік аддзела забеспячэння даступнасці і захавання інфармацыі Сектара камунікацыі і інфармацыі ЮНЕСКА Боян Радойкаў.

Ён адзначыў, што ЮНЕСКА звярнулася да ўсіх дзяржаў свету з просьбай даслаць інфармацыю аб карэнных мовах.

«Некаторыя адказваюць, некаторыя не, але мы хочам стварыць максімальна поўны пералік. Калі гэта атрымаецца, дык гэта ўжо будзе нямала… Задача ЮНЕСКА ў тым, каб прыцягнуць увагу да пытання карэнных моў, каб пасля былі прынятыя нейкія важныя рашэнні», — дадаў Радойкаў.

Генасамблея ААН абвясціла 2019 год Міжнародным годам моваў карэнных народаў, каб прыцягнуць увагу да рызык, якія ўпрываюць на карэнныя мовы.

0
NavuchencaBK / Адказаць
19.05.2019 / 15:11
"...каб пасля былі прынятыя нейкія важныя рашэнні"
Звычайна, хто дзеліць, той сабе не абдзеліць. Падтрымаць мову ў к краіне, што нават не дала інфармацыіі - аніяк, выкрэсьліць, каб ня было вонкавае падтрымкі - лёгка. Баба з возу - бюджэту лягчэй.
0
Дзядзька / Адказаць
19.05.2019 / 15:32
Цікава ці адказала Беларусь і калі адказала, то якую мову назвала у першую чаргу карэннай.
0
алесь менски / Адказаць
21.05.2019 / 00:46
Дзядзька,наверное идиш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру