19.05.2019 / 11:04

Сяргей Лазараў: Крыўдна, што не далі балаў Беларусь і Грузія 15

Фото: Martin Fjellanger, Eurovision Norway, EuroVisionary

Сяргей Лазараў, які заняў сёлета трэцяе месца на Еўрабачанні, заявіў ТАСС па тэлефоне з Тэль-Авіва, што гатовы прадстаўляць краіну і ў трэці раз. Але ў цэлым лічыць поспехам і сёлетні вынік.

«Я, як баец, заўсёды гатовы», — сказаў Лазараў, адказваючы на ​​пытанне ТАСС. Разам з тым ён адзначыў, што цяпер важна ацаніць дасягнутае ў конкурсе, вынікі якога для сябе ён лічыць вельмі годнымі.

«Мару выспацца і пабачыць сына, які вельмі сумуе. Ён два тыдні мяне не бачыў», — сказаў Лазараў.

На пытанне, ці лічыць ён аб'ектыўнымі вынікі галасавання прафесійнага журы, спявак адзначыў, што для яго гэта «балючае пытанне».

«Вядома, трохі крыўдна, таму што некаторыя краіны галасавалі прадузята», — сказаў ён. Асабліва, па яго словах, крыўдна, што не далі Расіі балаў Беларусь і Грузія.

Беларускія гледачы аддалі Сяргею Лазараву 12 балаў, а беларускае прафесійнае журы не галасавала ў фінале «Еўрабачання». Эксперты былі дыскваліфікаваныя, бо у інтэрв'ю Tut.by разгалосілі свае перавагі. Але Сяргей Лазараў, імаверна, пра гэта не ведае.

Разам з тым, адзначыў Лазараў, шэраг еўрапейскіх краін усё ж далі яму некалькі балаў. «У мяне быў вельмі складаны нумар, мэта была — паказаць мяне з іншага боку. Гэта менавіта вакальнае выкананне, у адрозненне ад 2016 года, калі ў цэнтры нумару быў перформанс», — сказаў Лазараў, дадаўшы, што шмат хто з удзельнікаў конкурсу асабіста выказаў захапленне яго выкананнем.

Ён лічыць, што вяртанне на сцэну Еўрабачання — сур'ёзнае выпрабаванне для артыста, які ўжо быў на п'едэстале, бо ёсць рызыка паказаць больш нізкі вынік. Сваё трэцяе месца, заваяванае двойчы на ​​конкурсе, выканаўца лічыць прыкметай стабільнасці.

8
Jan / Адказаць
19.05.2019 / 11:11
Палітыку ўжо разводзіць.
6
paleshuk / Адказаць
19.05.2019 / 11:44
Кажа, што "што некаторыя краіны галасавалі прадузята
https://nn.by/?c=ar&i=230695", але хацеў бы каб Беларусь і Грузія аддалі яму галасы. Ясна-панятна...
3
maha / Адказаць
19.05.2019 / 11:58
хай да пенсіі ездзіць, глядзіш, нешта і выгарыць
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру