Папулярны месенджар Viber запускае поўнафункцыянальную беларускую версію. У гонар такога абнаўлення каманда дадатка правяла конкурс па распрацоўцы спецыяльнага сцікерпака сярод беларускіх ілюстратараў. Неабходна было да 10 мая падаць заяўку з апісаннем канцэпцыі пака, яго назвай і даслаць тры намаляваныя каляровыя сцікеры.

Журы азнаёмілася з 20 праектамі і сфарміравала з іх шорт-ліст, абраўшы 6 пераможцаў і абвясціла старт афіцыйнага галасавання за пераможцу конкурсу «Viber па-беларуску».

«Аўтар, чый праект набярэ найбольш галасоў, атрымае званне «Афіцыйны дызайнер Viber у Беларусі» і галоўны прыз у памеры 6 тысяч беларускіх рублёў!» — паведамляе каманда, якая стварае беларускамоўную версію месенджара.

Галасаванне прадоўжыцца да 13:00 21 мая. Галасаваць трэба са смартфонаў.

Шорт-ліст фіналістаў ніжэй.

Чылік Анатоль и Нікалаева Аліна. Канцэпцыя: «Лесавiчок»

Казнадзей Кацярына. Канцэпцыя: «Беларускія іранічныя стыкеры»

Марчанкаў Павел и Елісеева Ганна. Канцэпцыя: «Беларусь розная»

Баран Уладзімір. Канцэпцыя: «Пачвара»

Чарапанава Ірына. Канцэпцыя: «Простая мова»

Ганчарова Лізавета. Канцэпцыя: «Роднае / Сваё»