19.05.2019 / 12:04

Агляд ТЦ «Галерэя» завершаны. Выбухоўкі не знайшлі ФОТА 3

Фота СК.

Увечары 18 мая ў міліцыю паступіла паведамленне ад невядомага пра тое, што ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Галерэя» ў Мінску закладзена выбухоўка, паведамілі ў СК.

Чытайце: У Мінску ізноў «замініравалі» «Галерэю»

На месца здарэння выбывалі сапёрна-піратэхнічная і следча-аператыўная групы.

Сёння, 19 мая, агляд месца здарэння завершаны. Выбуховых прылад не знойдзена.

Цэнтральным (г. Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па факце заведама непраўдзівага паведамлення аб небяспецы па ч. 1 арт. 340 Крымінальнага кодэкса.

Працягваецца правядзенне неадкладных следчых дзеянняў, вызначаецца асоба падазронага.

0
Электробус / Адказаць
19.05.2019 / 14:10
Афіцыйным крыніцам веру, як самому сабе ;)
0
Дзядзька / Адказаць
19.05.2019 / 15:29
І так было зразумела шьо фэйк.
0
Чеснок / Адказаць
19.05.2019 / 17:22
Пора уже гарантировать полную анонимность и непреследование сообщающему и прекратить верить анонимам?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру