19.05.2019 / 13:25

У Харкаве на гранаце падарваліся два чалавекі ФОТЫ 2

Два чалавекі загінулі, яшчэ адзін паранены ў выніку выбуху гранаты ў Харкаве. Пра гэта паведамляе прэс-служба мясцовага упраўлення Нацыянальнай паліцыі Украіны.

Паведамленне пра выбух паступіла ў суботу, 18 мая, а 23:42. Загінулым мужчынам было 36 і 38 гадоў.

Пацярпелага 35-гадовага мужчыну шпіталізавалі са шматлікімі аскепкавымі раненнямі галавы і тулава. Яго стан ацанілі як здавальняючы.

Здарэнню дадуць ацэнку адпаведна КК Украіны.

4
Казік / Адказаць
19.05.2019 / 15:03
Улічваючы колькасць зброі, якая на руках ва Ўкраіне, здзіўляе, што такія выпадкі настолькі рэдкія
0
Казік / Адказаць
21.05.2019 / 00:33
Мяркуючы па мінусах, выпадкі ўсё ж частыя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру