19.05.2019 / 13:58

Уладальнікаў спецыяльных узнагарод Еўрабачання назвалі ў Тэль-Авіве яшчэ напярэдадні гранд-фіналу 1

Спецузнагароды атрымалі Дункан Лоўрэнс з Нідэрландаў, Кейт Мілер-Хайдке з Аўстраліі і Махмуд (разам з Дардустам і Чарлі Чарльзам) з Італіі.

Паводле паведамлення на сайце Еўрабачання, цырымонія ўзнагароджання прэміяй Марсэля Безенсона прайшла ў Тэль-Авіве перад фіналам песеннага конкурсу.

Прэмія заснавальніка песеннага конкурсу Марсэля Безенсона ўручаецца штогод, пачынаючы з 2002 года, і складаецца з трох узнагарод: прыза кампазітараў, прыза за артыстызм і прыза «выбар прэсы». Адпаведна, пераможцаў выбіраюць кампазітары, каментатары і акрэдытаваныя прадстаўнікі СМІ, адзначае 112.ua.

Прыз прэсы быў прысуджаны прадстаўніку Нідэрландаў Дункану Лоўрэнсу, які на конкурсе выступіў з песняй «Arcade». Нагадаем, ён стаў пераможцам Еўрабачання-2019.

Прыза за артыстызм (вызначаюць каментатары) удастоена спявачка з Аўстраліі Кейт Мілер-Хайдке, якая прадставіла кампазіцыю «Zero Gravity» з незвычайнымі спецэфектамі.

Прыз кампазітараў прысуджаны прадстаўніку Італіі Мамуду (разам з Дардустам і Чарлі Чарльзам). Ён выступіў з песняй «Soldi».

3
Alehna / Адказаць
20.05.2019 / 01:36
У нас ёсць сваё еўрабачанне. Гэта "Славянскі Базар". Даўно пара перастаць ездзіць і дарэмна марнаваць дзяржаўныя грошы. Тым больш гэта даўно не конкурс, а больш прапаганда ўсялякай нечысці.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру