19.05.2019 / 20:08

Сакратар партыі Статкевіча сышоў з пасады пасля свайго скандальнага допіса пра забойства даішніка 20

Сяргей Спарыш, генеральны сакратар незарэгістраванай партыі «Народная Грамада», якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч, сышоў з пасады. Пра гэта ён абвесціў у сваім фэйсбуку.

Спарыш адрэагаваў на скандал вакол свайго выказвання пасля забойства даішніка ў Магілёве.

Чытайце. Паплечнік Статкевіча Спарыш саркастычна пра забойства даішніка: «Трагедыя стагоддзя. Забілі «мусара»

«Маё выказванне было выкарыстана гэбнёй для інфармацыйнай кампаніі супраць партыі і яе лідара … Я прыняў рашэнне скласці з сябе паўнамоцтвы генеральнага сакратара Народнай Грамады. Застаюся сябрам партыі і гатовы выконваць яе даручэнні», — патлумачыў Спарыш.

Мікола Статкевіч у каментары «Радыё Свабода» тлумачыў, што папярэдняя «жорсткая размова ў прыватным парадку» са Спарышам, а наперадзе таго чакае і размова на партыйным узроўні.

Чытайце. Былы сябар пралукашэнкаўскай Кампартыі стаў «генеральным сакратаром» руху Статкевіча. Хто такі Сяргей Спарыш?

NN.by

4
Солнцеподобный / Адказаць
19.05.2019 / 21:19
Генсек......типа Брежнева, что ли?
14
Ляксандра / Адказаць
19.05.2019 / 22:34
"Попрыгунья стрекоза" или идиот?Какое ваше мнение?
8
Юрий / Адказаць
19.05.2019 / 22:35
Пад такія ганебныя фразы і гэбня не патрэбная.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру