19.05.2019 / 21:21

На Ютуб адшукалі песню «Arcade» Дункана Лоўрэнса, запісаную яшчэ ў 2017 годзе. Прадзюсар спевака спрабуе апраўдацца 6

Фото: Martin Fjellanger, Eurovision Norway, EuroVisionary

Пасля перамогі Лоўрэнса ў сетцы знайшлі відэа выступу з той жа кампазіцыяй Arcade, апублікаванае на відэахостынгу YouTube ў 2017 годзе, піша Лента.ру. Гэта можа стаць падставай для перагляду вынікаў конкурсу, бо было парушана галоўнае правіла спаборніцтва. Кампазіцыя, якая ўдзельнічае ў Еўрабачанні, не можа быць камерцыйна выпушчана або публічна выканана да 1 верасня года, які папярэднічае конкурсу.

Прадзюсар пераможцы Еўрабачання Дункана Лоўрэнса — Воўтэр Хардзі — прызнаў, што праца над кампазіцыяй Arcade вялася на працягу двух гадоў, перадае Algemeen Dagblad. Для песні было напісана мноства аранжыровак ў пошуку лепшай версіі. «Мы прайшлі ўвесь шлях з Arcade… Ад розных тэмпаў да зусім іншага рашэння», — падкрэсліў ён.

Выданне падкрэслівае, што правілы не былі парушаныя, бо кампазіцыя выконвалася нажыва толькі адзін раз, а гэта не можа лічыцца афіцыйным рэлізам.

42
БРСМ / Адказаць
19.05.2019 / 22:15
Калі бы быў гетэрасэксуалам - мо і пазбавілі б першага месца. А так не: інакш блакітнае лобі пра гамафобію заверашчыць...
11
maha / Адказаць
19.05.2019 / 23:50
БРСМ, каму што, а лысаму расчоска. Я і ведаць не ведала і не цікава, хто ён, гома ці гетэра, а тут такія жарсці
0
Йа / Адказаць
20.05.2019 / 05:30
БРСМ, про Лазарева тоже разное говорят...
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру