19.05.2019 / 22:19

Гендырэктар кітайскай карпарацыі: Аўтамабілі Geely беларускай вытворчасці маюць перспектывы ў ЕС 9

Аўтамабілі Geely беларускай вытворчасці маюць перспектывы ў ЕС, заявіў гендырэктар Geely International Corporation Нань Шэнлян у інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1», перадае TUT.BY.

«Беларуска-кітайская каманда шмат ўкладвае сіл у гэты завод. Я задаволены, я бачу вынік. У нас самыя сур'ёзныя планы на гэтае прадпрыемства. Праз паўтара года працы з упэўненасцю скажу: беларусы робяць аўтамабілі не горш за кітайскіх спецыялістаў. Гэта сусветны стандарт», — заявіў гендырэктар кампаніі.

Нань Шэнлян сказаў, што мінімум 10 разоў на год бывае ў Беларусі і асабіста тэставаў ўсю лінейку выпускаемых тут аўто.

«У Беларусі асаблівае месца ў нашай стратэгіі. У першую чаргу — гэта Шаўковы шлях, мы на гэта робім стаўку. Ваша краіна прымае самы актыўны ўдзел у развіцці праекта — гэта першае. Да вашага ўрада вялікая павага і давер — гэта другое. У нас агульныя мэты — гэта трэцяе. Па-мойму, гэта і ёсць складнікі поспеху», — заявіў гендырэктар Geely.

Паводле яго, прыярытэтам з'яўляецца не столькі мясцовы рынак, а рынак ЕАЭС. «Потым гатовыя выйсці і на Еўропу», — запэўніў Нань Шэнлян.

Ён распавёў, што пакуль у Барысаве выпускаюць усяго 3 мадэлі — прадпрыемства абмежавана ў магутнасцях і пакуль аб пашырэнні лінейкі не гавораць, але ёсць верагоднасць, што магутнасці прыйдзецца нарошчваць. У Кітаі 12 заводаў і кожны выпускае адну мадэль.

Гендырэктар Geely заявіў, што ў Кітаі распачалі выпуск электрамабіля Geometry.

«Мы не чакалі такой колькасці папярэдніх замоваў. Прабег пасля поўнай зарадкі такой машыны — 400 кіламетраў. А пры поўнай камплектацыі — і ўсе 500. Цана аўто — каля 30 тысяч даляраў. Хто ведае, можа хутка яно з'явіцца ў Беларусі», — заявіў Нань Шэнлян.

Серыйную вытворчасць аўтамабіляў на барысаўскім заводзе пачалі 1 ліпеня 2018 года. За другое паўгоддзе каля 5 тысяч машын прадалі ў Расію, больш за 3,5 тысячы купілі беларусы. Гэта чацвёртае месца па аб'ёме продажаў на беларускім рынку. У 2019 году аб'ёмы вытворчасці плануецца падвоіць.

2
спадар Раман / Адказаць
19.05.2019 / 22:52
Ага, маюць, як раз! З распасцертымі абьяціямі!
4
Павел Ас / Адказаць
19.05.2019 / 22:54
Атлас добры аўтамабіль, аднак яго вага перавышае 2 тонны а значыць трэба плаціці 8 базавых за адзін год дарожнага падатку. Калі на 2 гады то гэта 408 рэ  :( Трэба з падаткам нешта рабіць, бо так і буду ездзіць на аўтамабіле вагой да 2 тонн :(
1
спадар Раман / Адказаць
20.05.2019 / 00:52
Павел Ас, можна проста не плаціць гэты падатак дарожны. Упэўнены, што многія ўладальнікі Атлас так і робяць.
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру