29 зняволеных загінулі ў выніку бунту прыхільнікаў «Ісламскай дзяржавы» ў калоніі ў прыгарадзе Душанбэ.

Па дадзеных ТАСС, вечарам 19 мая 30 асабліва небяспечных злачынцаў, асуджаных за дачыненне да тэрарыстычнай арганізацыі, узялі ў закладнікі трох афіцэраў з мэтай уцёкаў з калоніі, размешчанай у горадзе Вахдат за 20 кіламетраў ад сталіцы Таджыкістана. Злачынцы былі ўзброены «нажамі і іншай халоднай зброяй», распавялі ў міністэрстве юстыцыі краіны.

Перамовы з бунтаўшчыкамі завяршыліся перастрэлкай, у выніку якой таксама загінулі трое супрацоўнікаў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0