15min.lt
20 мая ў муніцыпалітэтах Літвы пачалося датэрміновае галасаванне ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў і на выбарах у Еўрапарламент, піша Delfi.lt
Датэрміновае галасаванне адбудзецца ў будынках муніцыпалітэтаў 20-24 мая з 8 да 20 гадзін.
Асноўны дзень галасавання — 26 мая. У першым туры датэрмінова прагаласавалі крыху больш за 10%.
У другім туры за пасаду прэзідэнта змагаюцца два кандыдаты: кандыдат ад кансерватараў Інгрыда Шыманіце і эканаміст Гітанас Наўседа.
Шыманіце набрала ў першым туры 31,13%, Наўседа — 30,95%.
Калі Шыманіце пераможа, гэта будзе першы выпадак у Еўропе, калі жанчыны двойчы запар станавіліся кіраўнікамі краін.