У Тураве памерла трэцякласніца. Вучаніцы школы №2 стала кепска, ёй выклікалі хуткую, але выратаваць дзіця не ўдалося, піша Tut.by.
Трагедыя адбылася 17 мая, паведаміў телеграм-канал NEXTA.
У школе пацвердзілі здарэнне.
— Для нас гэта шок, Ганна (так звалі дзяўчынку) была здаровым дзіцем. На здароўе не скардзілася, не хварэла, група здароўя ў яе была асноўная.
Адміністрацыя школы ўдакладняе: памерла дзяўчынка ўжо ў бальніцы.
— Усё здарылася падчас масавага спартыўнага мерапрыемства. Што залежала ад настаўнікаў і школы — было зроблена, хуткую выклікалі своечасова. Яна не траціла свядомасці, не падала — проста стала дрэнна. Нават у хуткай, калі яе везлі ў бальніцу, яна сядзела, а не ляжала, — кажа дырэктар школы Мікалай Дарошка.