20.05.2019 / 11:24

Зяленскі абвясціў пра роспуск Вярхоўнай Рады 14

УНІАН

Уладзімір Зяленскі, які ўступіў на пасаду прэзідэнта Украіны, абвясціў пра роспуск Вярхоўнай Рады восьмага склікання. Пра гэта ён заявіў у сваёй прамове пасля інаўгурацыі ў парламенце.

Ён таксама прапанаваў падаць у адстаўку ўраду Украіны і «вызваліць месца для будучых пакаленняў».

Парламентарыяў Зяленскі заклікаў прыняць законы аб зняцці дэпутацкай недатыкальнасці і пра крымінальную адказнасць за незаконнае ўзбагачэнне, а таксама звольніць кіраўніка СБУ, генпракурора і міністра абароны Украіны. 

«І гэта далёка не ўсё, што вы можаце зрабіць. Але для пачатку дастаткова. У вас на гэта 2 месяцы. Зрабіце гэта і павесьце медалі сабе. Някепскія балы на датэрміновыя парламенцкія выбары. Я распускаю Вярхоўную Раду 8-га склікання. Слава Украіне!» — заявіў Зяленскі.

У Кіеве прайшла інаўгурацыя Уладзіміра Зяленскага ВІДЭА

27
Отож! / Адказаць
20.05.2019 / 12:17
Порошенко с женой присутствовал на кенгурации зеленского, не обращая внимания на то дикое хамство, какое против него демонстрировал новичок. К тому же Порошенко лично уговаривал иноземных лидеров прибыть на кенгурацию. Так как он государственный деятель, в отличие от новоизбранного фигляра.

Из отличного - из рук зеленского выпало свидетельство президента. К чему такой знак - скоро в Украине узнают. У Януковича тоже постоянно все падало и венки били по лицу. К чему привело - известно.

На кенгурации зеленского произошел демарш: главы СБУ и ССО не отдавали честь зеленскому.

Также произошел скандал с российским языком - во время первого выступления зеленского в качестве президента произошла крупная словесная перепалка на руском языке, во время которой зеленский говорил на руском. Также говоря про пленённых украинских воинов, он перешел полностью на русский. Как говорится - это первый президент в Украине, что не знает украинского, английского, вообще никакого, кроме руского и немного иврита.
3
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
20.05.2019 / 12:33
Героям Слава! Жыве Беларусь!
6
Nokia / Адказаць
20.05.2019 / 12:34
Працягвае граць Галабародзьку. Слуга народа новы сезон.

Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру