20.05.2019 / 12:04

Сіноптыкі: Да выходных злёгку пахаладае

У аўторак толькі па паўднёвым захадзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы, уначы і раніцай у асобных раёнах моцныя дажджы. Ноччу +10…+16°С, па паўднёвым захадзе +17…+18°С; максімальная ў сярэдзіне дня +21…+27°С.

22 мая, у сераду, на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +10…+16°С, максімальная днём +18…+24°С, месцамі да +26°С.

23 мая,у чацвер, днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Максімальная тэмпература днём +19…+26°С.

24 мая, у пятніцу, кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Ноччу +8…+15°С, максімальная днём +15…+22°С

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру