20.05.2019 / 15:24

У Мінску вынеслі прысуд 10-класніку за напад у школе 8

17 мая суд Савецкага раёна сталіцы вынес прыгавор 16-гадоваму школьніку, паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу. Яго прызналі вінаватым ў збіцці іншага падлетка і пакаралі абмежаваннем вольнага часу.

Паводле абвінавачання, 16 лістапада ў сярэдняй школе №66 на глебе асабістых непрыязных адносін здарылася сварка старшакласніка з іншым вучнем. Першы не менш за пяць разоў ударыў другога рукамі па шыі, галаве і ў твар, а таксама сілай утрымліваў за нагу.

У выніку пацярпелы школьнік атрымаў траўмы, якія адносяцца да катэгорыі менш цяжкіх (працягласць расстройства здароўя тэрмінам да 4 месяцаў).

Па прыгаворы суда, школьніку абмяжуюць свабоду вольнага часу на тэрмін 6 месяцаў. Цяпер ён абавязаны выконваць парадак выкарыстання вольнага ад вучобы часу, абмежавана яго знаходжанне па-за домам у перыяд з 22.00 да 06.00, забаронена хадзіць у кафэ і іншыя грамадскія месцы, дзе на разліў прадаюць спіртное ці піва.

Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

1
любите родину мать вашу / Адказаць
20.05.2019 / 15:35
а что это за "приговор" такой - "ограничат свободу досуга на срок 6 месяцев"? согласно Статье 27. УК, Возраст, с которого наступает уголовная ответственность
1. Уголовной ответственности подлежит лицо, достигшее ко времени совершения преступления шестнадцатилетнего возраста, за исключением случаев, предусмотренных настоящим Кодексом. 2. Лица, совершившие запрещенные настоящим Кодексом деяния в возрасте от четырнадцати до шестнадцати лет, подлежат уголовной ответственности лишь за: в т.ч. 4) умышленное причинение менее тяжкого телесного повреждения (статья 149); Статья 149. Умышленное причинение менее тяжкого телесного повреждения 1. Умышленное причинение менее тяжкого телесного повреждения, то есть повреждения, не опасного для жизни и не повлекшего последствий, предусмотренных статьей 147 настоящего Кодекса, но вызвавшего длительное расстройство здоровья на срок до четырех месяцев либо значительную стойкую утрату трудоспособности менее чем на одну треть, – наказывается штрафом, или исправительными работами на срок до двух лет, или арестом со штрафом или без штрафа, или ограничением свободы на срок до трех лет со штрафом или без штрафа, или лишением свободы на тот же срок со штрафом или без штрафа. что, нельзя было в колонию отправить? "ограничение досуга"... еще бы талоны на усиленное питание присудили!
1
фелікс / Адказаць
20.05.2019 / 15:58
Правільна, не бойцеся скардзіцца. Зло мусіць быць пакарана.
1
Лях / Адказаць
20.05.2019 / 16:08
Дык а што гэта за пакаранне такое? Гэта ж насмешка нейкая. Зараз ен, адчуушы гэткi «лiбералiзм», з боку судзебнай сiстэмы, яшчэ больш будзе здеквацца над пацярпелым. За лезунг «Жыве Беларусь» болей даюць
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру