20.05.2019 / 15:39

Вярхоўны суд адмовіў «Несмяротнаму палку» ў рэгістрацыі 14

Калегія грамадзянскіх спраў Вярхоўнага суда пакінула без змены рашэнне Мінскага гарадскога суда, які ў сакавіку не стаў рэгістраваць «Несмяротны полк», піша Радыё Свабода.

«Гэта яўна палітычнае рашэнне. Нашы правы зноў парушаныя. Будзем абскарджваць», — заявіў пасля суда Валеры Драко, адзін з сузаснавальнікаў «Несмяротнага палка» ў Беларусі.

Чаму гэтыя людзі выходзяць на «Несмяротны полк» — рэпартаж

Летась галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму двойчы адмовіла ў рэгістрацыі гарадзкому грамадзкаму абʼяднаньню «Несьмяротны полк». Чыноўнікі знайшлі шэраг парушэньняў у рэгістрацыйных дакумэнтах і статуце абʼяднаньня, якія вызначылі як «невыпраўляльныя».

Прыкладам, ня ўказаны зваротны адрас заяўнікаў, а ў парадку дня ўстаноўчага сходу адсутнічаў пункт аб абмеркаваньні назвы арганізацыі — адпаведна, не было і абмеркаваньня.

Вэтэраны-актывісты, сярод іх вядомы ў Беларусі камуніст Леанід Школьнікаў, даводзілі, што гэта фармальныя памылкі. Паводле Школьнікава, абмеркаваньне назвы арганізацыі на сходзе адбылося, што пазначана і ў пратаколе, і адрас для адказу заяўнікам чыноўнікі знайшлі — праўда, у іншым разьдзеле дакумэнтаў на рэгістрацыю.

«Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Менгарвыканкаму выконвае палітычны загад — ні ў якім разе не рэгістраваць у Беларусі «Несьмяротны полк»», — заявіў суду Леанід Школьнікаў, і зь ім пагадзіліся іншыя актывісты, якія падавалі апэляцыю.

«У чыноўнікаў такая тактыка: адны парушэньні называюць, а другія прыберагаюць на потым. Каб цягнуць з рэгістрацыяй бясконца. Таму трэба, каб пракуратура разгледзела іх дзеяньні на прадмет нядобрасумленнага выкананьня службовых абавязкаў», — прапанаваў на паседжаньні актывіст Генрых Сіманоўскі.

Аднак прадстаўніца пракуратуры Ірына Кавальчук на прапановы разабрацца з чыноўнікамі Менгарвыканкаму ніяк не адрэагавала. Яна падтрымала рашэньне аб нерэгістрацыі «Несьмяротнага палка», таксама палічыўшы, што заўвагі да рэгістрацыйных дакумэнтаў арганізацыі істотныя і ня могуць быць хутка выпраўленыя.

«Неабходна адмовіць у задавальненьні апэляцыйнай скаргі і пакінуць рашэньне Менскага гарадзкога суду бязь зьменаў», — заявіла Ірына Кавальчук.

Параіўшыся 2,5 гадзіны, калегія Вярхоўнага суду зь яе аргумэнтамі пагадзілася.

На разгляд скаргі «Несьмяротнага палка» ў Вярхоўным судзе прыйшлі звыш дзясятка актывістаў арганізацыі. Напярэдадні яны казалі, што толькі на 1% вераць у посьпех і гэты працэнт зьвязваюць з тым, што справа разглядаецца ў новым будынку судовай установы.

«Можа, хоць тут усё будзе на-новаму», — казалі людзі пажылога веку.

Яшчэ адным з аргумэнтаў заснавальнікаў беларускага «Несьмяротнага палка» было тое, што Беларусь і Расея будуюць саюзную дзяржаву.

«Як жа так? Мы саюзьнікі, а тут пляцемся ў хвасьце, ня хочуць рэгістраваць арганізацыю з такой папулярнай у Расеі назвай? Цяпер мы паставім на абмеркаваньне такое пытаньне: калі нас не рэгіструюць як менскую гарадзкую арганізацыю, дык будзем спрабаваць зарэгістравацца як рэспубліканскае абʼяднаньне. Альбо зарэгіструемся за мяжой, у Расеі. Адступаць не зьбіраемся», — сказаў Свабодзе лідэр арганізацыі Валеры Драко.

4
фелікс / Адказаць
20.05.2019 / 15:45
Яўна палітычная арганізацыя і пераследуе палітычныя мэты. Прыкрываюцца патрэтамі нейкіх людзей, магчыма ваяваўшых. Што тут скажаш - іх мэту яны маскіруюць, таму тут з беларускімі уладамі я згодзен. Каб шанаваць загінулых, нікому не патрэбная палітарганізацыя.
85
Брыдкая пачвара / Адказаць
20.05.2019 / 15:53
Па напрамку дзейнасці улад наступным крокам гатова быць рэгістрацыя якога небудзь аналага ОУН-УНСО з пранацысткай ідэалогіяй
59
мясцовы2 / Адказаць
20.05.2019 / 15:57
На хартии уже снова пуканы дымят от "кровавого режима")))))
Я фигею с этой 5½ колонны
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру