20.05.2019 / 16:47

Пад Полацкам узбек прыраўнаваў сужыцельку і спаліў хату, у якой яна жыла з трыма дзецьмі 6

19 мая ў вёсцы Палата пад Полацкам загарэлася хата, паведамляе міліцыя. У выніку пажару ў хаце памерам 7х6 метраў агонь знішчыў дах, столевыя перакрыцці і маёмасць. Аказалася, што дом падпаліў на глебе рэўнасці рабочы лясніцтва, 29-гадовы грамадзянін Узбекістана, паведамляе абласная міліцыя.

Прыйшоўшы дадому і, не знайшоўшы там сваёй 28-гадовай сужыцелькі, мужчына вырашыў спаліць сямейнае гняздо, якое належала яе маці. Для гэтага ён абліў памяшканне бензінам і падпаліў яго. Затрымалі падпальшчыка сваячкі ўладальніцы нерухомасці, якіх мужчына па тэлефоне папярэдзіў пра свае намеры.

4
bane / Адказаць
20.05.2019 / 17:08
а што на Беларусі робяць "узбекі" ? адкуль яны ўзяліся ?
1
Лях / Адказаць
20.05.2019 / 17:25
bane, Як што? Беларускiх баб аблашчваюць. Бо дзецюкоу на весцы ужо спаiлi ушчэнд. З маленства пiць прывучаюць, каб пытанняу да улады не падымалi.
2
Света / Адказаць
20.05.2019 / 17:31
як што??? забiваюць Легпром. Камволь. Галантэрэю. Свитанак. Пра магазины Цюбицейкi не чулi? Не у полi и не у кароунiку працаваць   панаехали
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру