20.05.2019 / 16:59

У Буда-Кашалёўскім раёне Fiat урэзаўся ў мотаблок, загінулі два чалавекі

18 мая ў Буда-Кашалёўскім раёне прыкладна ў 13:35 27-гадовы кіроўца на аўтамабілі «Фіят» на дарозе Буда-Кашалёва — Чачэрск — Краснаполле сутыкнуўся з мотаблокам, якім кіраваў 70-гадовы мужчына, паведамляе ДАІ.

У выніку здарэння кіроўца мотаблока, а таксама, 67-гадовая пасажырка, якая ехала разам з ім, загінулі на месцы здарэння.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру