20.05.2019 / 18:16

Жыхар Лунінца расстраляў з пнеўматыкі аўтамабілі, прыпаркаваныя каля дома

22-гадовы жыхар Лунінца пайшоў у госці і з балкона расстраляў з пнеўматыкі аўтамабілі, прыпаркаваныя побач з домам, паведамляе міліцыя.

Пасля сумеснага распіцця алкаголю з сябрамі зламыснік выйшаў на балкон і пачаў страляць з пнеўматычнага пісталета ў сцены суседняга дома і ў прыпаркаваныя на стаянцы каля дома аўтамабілі, прычыніўшы шкоду на агульную суму 740 рублёў.

Мужчына купіў пісталет яшчэ ў 2016 годзе праз інтэрнэт, а ў госці прыйшоў з ім, бо хацеў пахваліцца пакупкай перад таварышамі. Жыхара Лунінца затрымалі.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру