20.05.2019 / 18:37

Мінчук пазычыў у знаёмых больш за 98 тысяч рублёў, марнаваў іх на выпіўку і гульні і спрабаваў схавацца ў Расіі 1

30-гадовы мужчына з верасня 2014 года па снежань 2017 года пазычыў у знаёмых 98 тысяч рублёў. Ён прасіў пазычыць яму для развіцця бізнэсу, некаторым прапаноўваў стаць інвестарамі, паведамляе СК.

Акрамя таго, мужчына неаднаразова прасіў сваіх знаёмых аформіць на сябе мабільны тэлефон і перадаць яму для карыстання, абяцаючы ўносіць штомесячныя плацяжы. Калі пацярпелыя зразумелі, што грошы вярнуць не атрымаецца, яны звярнуліся з заявамі ў міліцыю.

У ліпені 2018 года завялі крымінальную справу. Следчыя абвясцілі мужчыну ў міждзяржаўны вышук. У кастрычніку 2018 года яго затрымалі ў Санкт-Пецярбургу.

Як высветлілася, мужчына злоўжываў спіртным, а таксама прайграваў частку пазычаных грошай у азартныя гульні ў інтэрнэце. Падчас расследавання справы ён віну не прызнаў, шкоду не кампенсаваў.

Мужчына знаходзіцца пад вартай. Справу па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) перадалі пракурору для накіравання ў суд.

0
Ліса / Адказаць
20.05.2019 / 19:04
На расіі равінны захісціць, рускамоўнага ад гвалту за мяжой ры, ці не? Штось становіцца звычкай усялякаму лайну там хавацца..
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру