20.05.2019 / 20:07

Твітар унутраных войскаў МУС запрашае беларускіх міліцыянераў на работу ў Бранск ФОТАФАКТ 12

У твітары Унутраных войсках МУС яшчэ 17 красавіка (але ўвагу карыстальнікі на гэта звярнулі толькі цяпер) з'явіўся рэкламны твіт УМУС Расіі па Бранскай вобласці аб запрашэнні на работу… супрацоўнікаў беларускай міліцыі! 

Беларусам абяцаюць «дапамогу пры афармленні пераезда», «службовае жыллё» і «дапамогу ў атрыманні адукацыі». 

Для зацікаўленых указаныя кантакты. 

Карыстальнікі сацсеткі ўжо пачалі рэагаваць на такую прапанову рытарычным пытаннем, ці трэба другі раз даваць прысягу. 

Станам на 18:45 панядзелка ўдакладніць, якім чынам гэта з'явілася ў афіцыйным твітары, магчымасці няма — прэс-сакратар унутраных войскаў недаступны. 

Акаўнт вядзецца Уладзімірам Пархомцавым з 2015 года. 

АЯ

1
LitvinM / Адказаць
20.05.2019 / 18:53
Нашы менты - гэта і есьць зяленыя чалавечкі. І іх нават не трэба з Масковіі засылаць
0
Дзядзька / Адказаць
20.05.2019 / 18:56
Гамон гэта ж унутраныя войскі...
0
вусцішны троль / Адказаць
20.05.2019 / 18:57
а што, з лнэраў/дноэраў мала жадаючых працаваць у бранскай паліцыі?
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру