20.05.2019 / 20:53

Навукоўцы: Сэкс паміж зямлянамі і дзецьмі каланізатараў Марса можа быць небяспечным 15

Сэкс паміж зямлянамі і дзецьмі каланізатараў Марса можа быць небяспечным, піша Inverse.

Выданне прыводзіць меркаванне прафесара Універсітэта Райса (штат Тэхас, ЗША) Скота Саламона, які ўпэўнены, што біялагічная эвалюцыя чалавека на Чырвонай планеце будзе працякаць з хуткасцю «амерыканскіх горак».

Як мяркуе біёлаг, нашчадкаў каланізатараў Марса ад людзей з Зямлі будуць адрозніваць больш моцныя косткі, абмежаваная магчымасць глядзець удалячынь, зменены колер скуры, лепшая засваяльнасць кіслароду і іншая імунная сістэма.

Гэта можа зрабіць небяспечным кантакты паміж зямлянамі і марсіянамі, што накладзе штучнае абмежаванне на тое, як дзве папуляцыі змогуць узаемадзейнічаць і змешвацца. Саламон сцвярджае, што ў сярэднім кожнае дзіця на Зямлі нараджаецца з 20-120 генетычнымі мутацыямі, колькасць якіх з-за падвышанай радыяцыі на Марсе будзе значна вышэйшай.

3
Зьмiцер / Адказаць
20.05.2019 / 20:58
З чаго гэта раптам у марсіянаў будуць больш моцныя косткі, калі гравітацыя на Марсе меньш, чым на Зямлі?
5
вася чэсных / Адказаць
20.05.2019 / 21:03
Когда очень хочется считать себя серьезным ученым, но в голове есть мысли только про секс.
5
Чебаркуль / Адказаць
20.05.2019 / 21:37
По-моему, нам это не грозит. Доживать-дотлевать будем тут, на Земле..
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру