Нафтатрэйдары Vitol і Unipec прапануюць сваім кліентам у Кітаі набыць са зніжкай забруджаную пры прапампоўцы па трубаправодзе «Дружба» расійскую нафту, ад куплі якой адмовіліся еўрапейскія спажыўцы. Пра гэта паведамляе са спасылкай на свае крыніцы агенцтва Reuters. Паводле яго даных, ужо ў найбліжэйшай будучыні Vitol і Unipec плануюць адправіць у Кітай на танкерах каля 700 тысяч т забруджанай нафты, што складае прыкладна палову яе аб'ёму, адпраўленага за апошнія тыдні на экспарт з расійскага порта Усць-Луга.

З якой менавіта зніжкай атрымаюць забруджаную расійскую нафту кітайскія спажыўцы, невядома. Крыніцы Reuters у асяроддзі еўрапейскіх нафтатрэйдараў паведамляюць, што забруджаную нафту прапаноўвалі са зніжкай $10-20 з кожнага бараля, аднак вялікай цікавасці ў Еўропе прапанова не выклікала. Эксперты адзначаюць, што для выкарыстання забруджанай нафты на звычайных НПЗ яе неабходна разводзіць чыстай сыравінай у прапорцыі 1 да 30. Такім чынам, каб выкарыстоўваць партыю забруджанай нафты, неабходна будзе яшчэ 20-30 такіх жа партый чыстай нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0