20.05.2019 / 21:21

Зяленскі: Спадзяюся на сустрэчу з Трампам і ўзмацненне санкцый супраць Расіі 8

president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у дзень інаўгурацыі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Белага дома, якія прыбылі ў Кіеў на інаўгурацыю новага прэзідэнта Украіны. Ён заклікаў Вашынгтон зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць Расіі, гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўкраінскага прэзідэнта.

«ЗША з'яўляецца магутным і вельмі сур'ёзным партнёрам для Украіны, перш за ўсё ў пераадоленні агрэсіі Расіі», - звярнуўся Зяленскі да амерыканскай дэлегацыі. Ён заўважыў, што «самастойна пераадолець расійскую агрэсію на Данбасе і ў Крыме» Кіеў не зможа. «Таму нам патрэбна ваша дапамога. Хацеў бы заклікаць вас, каб ЗША працягвалі ўзмацненне жорсткасці санкцый супраць РФ», - сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны падзякаваў Злучаным Штатам за падтрымку ў сферы бяспекі і назваў Амерыку прыкладам для дэмакратычных рэформаў ва Украіне. «Рэфармаванне Украіны ў цэлым, ва ўсіх галінах, будзе адбывацца не пасля спынення агню на Данбасе, а паралельна. Таму што нам гэта трэба. Мы хочам стаць еўрапейскай краінай у сферы каштоўнасцяў і празрыстасці», - заявіў ён.

У заключэнне Зяленскі выказаў надзею на сустрэчу з Дональдам Трампам ў найбліжэйшы час.

3
спадар Раман / Адказаць
20.05.2019 / 21:41
Зяленскі вызначыўся. Аптымістычна, але хай гэта будзе на карысць Украіне! Поспехаў ёй і росквіту!
8
Дед Мороз / Адказаць
20.05.2019 / 22:04
Санкции нужно усиливать - всё правильно он говорит...
7
Лістападаўскі Ґаспадар / Адказаць
20.05.2019 / 22:10
Трэ як у старыя добрыя часы: супраць расеі ўзвясьці жалезны занавес. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру