20.05.2019 / 21:44

У Кітаі не паказалі фінал «Гульні тронаў» праз гандлёвую вайну з ЗША

У Кітаі кампанія, якая валодае правамі на паказ праграм канала HBO, не паказала фінальны эпізод «Гульні тронаў», піша The Wall Street Journal.

Серыю павінны былі паказаць на платформе Tencent Video, але раніцай 20 мая кампанія паведаміла, што паказ пераносіцца з-за «праблем з сігналам».

У прэс-службе HBO, у сваю чаргу, паведамілі, што ніякіх непаладак з перадачай даных не было. Прычынай зрыву трансляцыі, па даных канала, стала забарона ўладаў Кітая праз гандлёвыя спрэчкі з ЗША.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру