20.05.2019 / 22:40

Ад паставак абсталявання і праграм для Huawei адмовіліся вядучыя амерыканскія кампаніі 1

Вядучыя амерыканскія вытворцы чыпаў прыпынілі супрацоўніцтва з кампаніяй Huawei, піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы, блізкія да сітуацыі.

Паводле агенцтва, сярод кампаній, якія адмовіліся, Intel Corp., Qualcomm Inc., Xilinx Inc. і Broadcom Inc. — іх кіраўніцтва растлумачыла сваім супрацоўнікам, што пастаўка абсталявання для Huawei спыняецца «да далейшага распараджэння», адзначыў суразмоўца Bloomberg.

Суразмоўцы Bloomberg таксама пацвердзілі, што Google спыніла пастаўку Huawei абсталявання і праграмнага забеспячэння.

1
ЯНКА / Адказаць
21.05.2019 / 00:14
★ Аўтар, не зацыклівайцеся на «Хуавэі»! Пішыце таксама які стан зь лідарам «Ксяомі», а таксама з ЗТЕ, Эйч Ты Сі, «Мэйзу» й іншымі. ★
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру