Былы аўстрыйскі аўтагоншчык, трохразовы чэмпіён свету ў гонках «Формулы-1» Нікі Лаўда памёр на 71-м годзе жыцця.

flickr.com

flickr.com

Па словах яго родных, Лаўда мірна памёр у коле сям'і 20 траўня. «Яго унікальныя дасягненні ў спорце не застануцца забытымі. Яго нястомная цікавасць да працы, просталінейнасць і мужнасць будуць служыць узорам для пераймання для ўсіх нас. Удалечыні ад публічнага жыцця ён быў тым клапатлівым мужам, бацькам і дзедам. Нам усім будзе вельмі яго не хапаць», - гаворыцца ў заяве сям'і.

У 2018 годзе Лаўда перанёс аперацыю па перасадцы лёгкіх.

За сваю кар'еру ў «Формуле-1» Нікі Лауда правёў 171 гонку, перамогшы ў 25-ці. Ён тройчы заваёўваў званне чэмпіёна свету - у 1975-м і 1977-м гадах за каманду «Ферары» і ў 1984-м годзе за «Макларэн».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0