У Полацку пры пажары згарэў блок хлявоў, пашкоджаны пяціпавярховы шматкватэрны жылы дом і крама, паведамляе рэгіянальнае МНС.
Паведамленне пра пажар дома па вул. Трасніцкай паступіла 20 мая ў 12.09. У выніку пажару знішчаны блок хлявоў, якія належаць жыхарам па вул. Трасніцкай, 45 і 47.
У пяціпавярховым шматкватэрным жылым доме па вул. Трасніцкой, 8 на тэхнічным паверсе пашкоджаны рама і падваконнік, на балконе трэцяга паверха пашкоджаны ашалёўка сцен і рама. У прыватнай краме пашкоджаны кандыцыянер.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару - падпал (вiнаватая асоба вызначаная).-
0
0
0
0
0
0