21.05.2019 / 09:34

Беларускі каталіцкі біскуп: Трэба як найхутчэй атрэсціся ад камуністычнай ідэалогіі 26

У нядзелю віцебскі каталіцкі біскуп Алег Буткевіч асвяціў крыж на месцы былога касцёла ў вёсцы Ураджайная, паведамляюць catholicnews.by

Парафіяне разам з новым пробашчам кс. Віталём Бяленікам сустрэлі біскупа перад уваходам у святыню. У якасці госця на ўрачыстасць прыбыў пробашч суседняй парафіі ў Крулеўшчыне кс. Юры Бараўнёў.

У сваім слове да вернікаў біскуп Алег звярнуў увагу на важнасць веры ў нашым жыцці, ён заклікаў захоўваць адзінства хрысціянаў, нягледзячы на розныя канфесіі.

«Каб нам вярнуцца да нармальнага жыцця, трэба як найхутчэй атрэсціся ад камуністычнай ідэалогіі,» — падкрэсліў іерарх.

Ён таксама звярнуў увагу на важнасць любові ў нашым жыцці: любові да Бога, да свайго блізкага, да ўсіх людзей. Менавіта любоў павінна быць галоўнай каштоўнасцю ў нашым жыцці.

5
Kent / Адказаць
21.05.2019 / 10:04
Так яно і ёсць
103
Зьмiцер / Адказаць
21.05.2019 / 10:15
Каму "нам"? Тым, да каго спадар біскуп зьвяртаўся ў казаньні? Вельмі цікава. Не ведаў, што сярод вернікаў рымска-каталіцкага касьцёлу ёсьць прыхільнікі камуністычнай ідэалогіі. Rot Front, Deus vult!)
3
LitvinM / Адказаць
21.05.2019 / 10:22
Ужо 30 гадоў атрасаемся і ніяк не атрасемся, а мо нават і назад ліпнуць пачало.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру